Аляксандр Мікалаевіч Гранькоў
Аляксандр Гранькоў (нар. 20 студзеня 1978, Асіповічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ-2». Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда», потым перайшоў у мінскае «Дынама», у 2004—2005 гадах гуляў за салігорскі «Шахцёр», з якім выйграў чэмпіёнства ў сезоне 2005. У 2006 годзе адправіўся ва Украіну ў крыварожскі «Крыўбас», але не згуляў ніводнага матча і вярнуўся ў жодзінскае «Тарпеда». У 2009 годзе другі раз перайшоў у «Шахцёр». Доўгі час быў асноўным апорным паўабаронцам, але ў сезоне 2013 стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна. У лютым 2014 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2], але з-за праблем са здароўем так і не згуляў за смалявіцкі клуб і завяршыў кар’еру[3]. Клубная кар’ераПасля завяршэння кар’еры стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[4]. З пачатку 2024 года стаў трэнерам у камандзе «Тарпеда-БелАЗ-2», якая далучылася да Першай лігі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia