Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2008
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2008 (18-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2008 года. У турніры, які праходзіў у два кругі, прымалі ўдзел 16 каманд. Тым самым, ліга пашырылася ў параўнанні з 14 камандамі папярэдняга сезона, а пачынаючы з наступнага колькасць удельнікаў скарачалася, таму па выніках 2008 года Вышэйшую лігу пакідалі тры каманды. Што датычыцца турнірнай барацьбы, то мінскае «Дынама» разам з новым трэнерам Славалюбам Мусліным намеравалася адабраць чэмпіёнства ў барысаўскага БАТЭ, але мінскі клуб так і не здолеў спраўдзіць надзей сваіх аматараў. У выніку, чэмпіёнскі тытул чарговы раз заваявалі барысаўчане (пяты тытул у гісторыі клуба і трэці запар). Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігіКлубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2007Клубы-ўдзельнікі
Прадстаўніцтва па рэгіёнахУ турніры прымалі ўдзел клубы з усіх абласцей краіны. Пры гэтым, упершыню за гісторыю Вышэйшай лігі прысутнічалі дзве каманды з Брэсцкай вобласці (да таго вобласць заўсёды мела толькі аднаго прадстаўніка — брэсцкае «Дынама»)
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў
Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Шахцёр» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за мінскае «Віцебск», а «Гомель» — вышэй за «Нёман» дзякуючы большай колькасці перамог. 2. У матчы «Дарыда» — «Граніт-Мікашэвічы» гаспадарам прысуджана тэхнічнае паражэнне (0:3) за няяўку. 3. У радках паказаны вынікі хатніх матчаў камандаў, у слупках — гасцявых. Бамбардзіры
|
Portal di Ensiklopedia Dunia