Аляксандр Мікалаевіч Стома
Аляксандр Мікалаевіч Стома (нар. 8 чэрвеня 1965, г. Дзісна, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзіўся 8 чэрвеня 1965 года ў г. Дзісне Мёрскага раёна Віцебскай вобласці[1]. Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; прайшоў перападрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнага навучання, урач-арганізатар аховы здароўя[1]. Працаваў урачом-отарыналарынголагам у МСЧ ВА «Бабруйскшына»; урачом-отарыналарынголагам паліклінікі № 1 г. Наваполацка; урачом-ардынатарам лор-аддзялення Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; урачом-отарыналарынголагам паліклінікі № 2 ААТ «Нафтан»; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; галоўным урачом Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы[1]. Выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1]. Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1]. У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Полацкай сельскай акругі № 28. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[1]. УзнагародыУзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1]. Удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2016»[1]. Сям’яЖанаты, мае дваіх дзяцей. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia