Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка
Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка (1887, Кіеў, Расійская імперыя — 1964, Нью-Ёрк, ЗША) — украінскі і амерыканскі скульптар. З 1908 года працаваў у Францыі, Германіі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў кубізму ў скульптуры. Аўтар выразных партрэтаў («І. Я. Франко»). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і прафесара Кіеўскага універсітэта Парфірыя Антонавіча Архіпенкі і Праскоўі Васілеўны Мохавай-Архіпенка. Старэйшы брат — Яўген Архіпенка, дзяржаўны дзеяч, адзін з лідараў Украінскай народна-рэспубліканскай партыі, міністр земляробства УНР. У 1902—1905 гадах вучыўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы. У 1906 годзе вучыўся мастацтву ў Сяргея Святаслаўскага. У 1906 годзе разам з Аляксандрам Багамазавым арганізаваў першую выстаўку сваіх твораў ў Кіеве. У гэты перыяд ён захапляўся візантыйскімі абразамі, фрэскамі і мазаікамі Кіева. У 1908 годзе пераехаў у Парыж, дзе працягнуў адукацыю ў Парыжскай мастацкай школе. У Парыжы Архіпенка пасяліўся ў калоніі мастакоў «Вулей» (фр. «La Ruche»), дзе таксама жылі мастакі — выхадцы з Украіны Уладзімір Баранаў-Расіні, Соня Дэлане, Натан Альтман. У 1910 годзе выстаўляецца ў Салоне Незалежных разам з расійскімі і ўкраінскімі мастакамі Аляксандрай Экстэр, Казімірам Малевічам, Вадзімам Мелерам, Соняй Дэлане-Тэрк, побач з Пабла Пікаса, Жоржам Бракам, Андрэ Дэрэнам і інш. У 1910 годзе адкрыў уласную Школу мастацтваў у Парыжы і здзейсніў вялікае падарожжа з выстаўкамі сваіх твораў па Італіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Чэхаславакіі. У тым жа годзе адбылася першая персанальная выстаўка Архіпенкі ў Гагене (Германія). У 1914 годзе пераязджае ў Ніцу. У 1920 годзе ўдзельнічае ў 12-й Венецыянскай біенале. У 1921 годзе засноўвае ўласную Школу мастацтваў у Берліне. З 1923 года пасяліўся ў ЗША, дзе адкрыў школу пластыкі (Нью-Ёрк, 1924), выкладаў у Чыкагскай школе індустрыяльных мастацтваў і ва ўніверсітэце ў Канзас-Сіці. У 1920-1930-х гадах удзельнічаў у мастацкіх выстаўках ва Украіне, працаваў над помнікамі Тарасу Шаўчэнку, Івану Франку, кіеўскаму князю Уладзіміру Святаславічу для парку ў Чыкага. У 1933 годзе браў удзел у афармленні ўкраінскага павільёна на Сусветнай выстаўцы «Стагоддзі прагрэсу» ў Чыкага, дзе выстаўляў свае творы, якія займалі асобны пакой і былі ацэненыя ў 25000 долараў. Памёр 25 лютага 1964 года ў Нью-Ёрку, пахаваны на могілках Woodlawn ў Бронксе, Нью-Ёрк. Пры жыцці Архіпенкі адбылося 130 яго персанальных выставак. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia