Казімі́р Севяры́навіч Мале́віч (11(23) лютага1879[8] (паводле іншых звестак — 1878), Кіеў — 15 мая1935, Ленінград) — украінскі мастак-авангардыст польскага паходжання, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся жывапісу, скульптуры і дойлідству ў студыі Ф. Рэрберга ў Маскве (1905-10). У 1919-22 выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Віцебску. У 1923-27 дырэктар Ленінградскага інстытута мастацкай культуры.
Творчасць
АўтапартрэтЧорны квадрат, 1915
На мяжы 1900-10-х г. імкнуўся сумясціць прынцыпы кубізму і футурызму («На сенажаці», 1909; «Станцыя без прыпынку», 1911). З 1915 ствараў супрэматычныя кампазіцыі, у якіх поўнасцю адышоў ад адлюстравання натуральных рэчаў і з’яў, адмовіўся ад канкрэтнай сюжэтнай змястоўнасці твораў («Чорны квадрат», 1915; «Палёт аэраплана», 1915; «Чырвоны квадрат», 1917 і інш.). У 1920-я г. з дапамогай прасторавых кампазіцый («архітэктонаў») вывучаў фармальную мову пластычных мастацтваў, ствараў праекты побытавых рэчаў, малюнкі для тэкстыля і інш. У 1918 стварыў афармленне першай пастаноўкі «Містэрыі-буф» У. Маякоўскага. У пачатку 1930-х г. рабіў спробы вярнуцца да выяўленчасці ў жывапісе і перайсці да савецкай тэматыкі («Дзяўчына з чырвоным дрэўкам», 1932).
Аўтар мастацтвазнаўчых прац «Ад кубізму да супрэматызму» (1916), «Супрэматызм» (1920) і інш.
Cамая дарагая карціна ў гісторыі («Супрэматычная кампазіцыя») аўтарства мастака, звязанага з Беларуссю, была напісаная Малевічам.
Конан У. Казімір Малевіч: філасофія і эстэтыка мадэрнізму / Ул. Конан // Мастацтва. — 1999. — № 1. — с.2 — 4; № 3. — с. 2 −3.
Конан У. Вобраз Казіміра Малевіча: факты і міфы / Ул. Конан // Мастацтва — 1998. — № 12. — с. 2-5.
Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Лісаў А. Двое вялікіх пад адным дахам / М. Шагал і Казімір Малевіч / А. Лісаў // Бел. мінуўшчына. — 1996. — № 5. — с. 48.
Малей А. Законы пішуцца не намі…: Супрэматызм Казіміра Малевіча і прастора духоўнага быцця. (заканчэнне, пачатак у № 8, 9)] / А. Малей // Мастацтва. — 1992. — № 10. — с. 73.
Малей А. Унікальны шанц сусветнай культуры: Віцеб. перыяд мастака Казіміра Севярынавіча Малевіча / 1878—1935 / А. Малей // Мастацтва. — 1995. — № 3. — с. 6-15.