Аляксандр Паўлавіч Амельянюк
Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар. 6 сакавіка 1964, Кобрын Брэсцкай вобласці) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу іншых краін. БіяграфіяНарадзіўся 6 сакавіка 1964 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнароднае права»[1]. Працаваў памочнікам пракурора г. Пінска. Быў суддзёй, намеснікам старшыні суда, старшынёй суда г. Пінска. Пазней быў старшынёй суда Пінскага раёна і г. Пінска. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[2]. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання ад Пінскай гарадской акругі № 14. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1]. Міжнародныя санкцыі21 чэрвеня 2021 года Амельянюк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[4]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Амельянюка дадала Швейцарыя[5]. У 2023 годзе Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Амельянюка і старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Святланы Любецкай, якія патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕС[6]. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia