Святлана Анатольеўна Любецкая
Святлана Анатольеўна Любецкая (3 чэрвеня 1971, УССР, СССР) — беларуская юрыст, суддзя, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2]. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022)[3]. Фігурантка санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу краін. БіяграфіяНарадзілася 3 чэрвеня 1971 года ва УССР. У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». У 1998 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2015 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». У 2018 годзе скончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладала на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала суддзём суда Фрунзенскага раёна Мінска, намеснікам старшыні суда Партызанскага раёна Мінска, старшынёй суда Маскоўскага раёна Мінска (да 31 снежня 2013 года)[4]; начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 15 лістапада 2016 года[5] па 5 снежня 2019 года[6] працавала суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2021 года паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая распрацоўвала прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвала іх абмеркаванне[7]. Любецкая не была кандыдатам на парламенцкіх выбарах 2024 года[8]. У красавіку 2024 года была прызначана суддзёй Канстытуцыйнага суда[9]. Міжнародныя санкцыі21 чэрвеня 2021 года ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза[10][11]. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Любецкая як старшыня парламенцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцце новай рэдакцыі Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях ад 1 сакавіка 2021 года, якая санкцыянуе адвольныя арышты і накладае павышаную адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сімволікі[12]. Праз гэту заканадаўчую дзейнасць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю і вяршэнства права ў Беларусі, яна нясе адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[12]. 6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Любецкую ўнесла і Швейцарыя[14]. У 2023 годзе Еўрапейскі суд у адхіліў позвы Любецкай і яе намесніка ў пастаяннай камісіі па заканадаўстве Аляксандра Амельянюка, якія патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕС[15]. Сям’яМае дачку. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia