Аляксандр Пятровіч Веліксонаў
Аляксандр Пятровіч Веліксонаў (нар. 12 студзеня 1937, Доркі, Журавіцкі раён) — беларускі скульптар. БіяграфіяНарадзіўся 12 студзеня 1937 года ў пасёлку Доркі Журавіцкага раёна (цяпер — Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці)[1]. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1965 годзе. Вучыўся ў А. Глебава і А. Бембеля[1]. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1965 года. У 1974–1988 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года[1]. ТворчасцьПрацуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры[1]. Сярод асноўных твораў: помнікі на месцы расстрэлу фашыстамі савецкіх актывістаў у в. Лішкі Бераставіцкага раёна[1]; аднавяскоўцам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у вучэбнай гаспадарцы сельгастэхнікума ў г. Мар’іна Горка (1967)[2]; аднавяскоўцам і партызанам у в. Шайцерава Верхнядзвінскага раёна (1970); ахвярам фашызму каля г. Чэрвеня (1976); спаленай вёсцы ў в. Хутар Светлагорскага раёна (1981; усе ў сааўтарстве з архітэктарам Ю. Казаковым)[2]. Сярод станковых кампазіцый — «Плыўчыха», «Лянок» (1967), «Сям’я бацькі Міная», «Маці-партызанка» (абедзве 1970), «Жніво» (1974), а таксама шэраг шэраг мемарыяльных дошак, дэкаратыўных рэльефаў[2][1]. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia