Аляксей Канстанцінавіч Глебаў
Аляксе́й Канстанці́навіч Гле́баў (11 (24) сакавіка 1908, в. Звяровічы, Смаленская губерня (цяпер Краснінскі раён, Смаленская вобласць, Расія) — 2 кастрычніка 1968, Мінск, БССР) — беларускі скульптар, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)[3]. БіяграфіяА. К. Глебаў нарадзіўся ў вёсцы Звяровічы (сучасны Краснінскі раён Смаленскай вобласці). У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме[3] ў М. А. Керзіна. Адзін з арганізатараў у Віцебску Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[3]. З 1955 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[3]. ТворчасцьПрацаваў у галіне партрэтнай, сюжэтна-кампазіцыйнай і манументальнай пластыкі[3]. Лепшыя работы адметныя тонкай мадэліроўкай формаў, пластычнасцю і эмацыйнай выразнасцю, майстэрствам выканання ў матэрыяле[3]. Удзельнічаў у афармленні Дома ўраду БССР (бюст М. В. Фрунзэ, 1933), ствараў барэльефы для Дома Чырвонай Арміі (1936) і Палаца піянераў і школьнікаў (1940) у Мінску, скульптуры «Лявоніха» і «Крыжачок» для будынка Усесаюзнай сельскагаспадачай выстаўкі ў Маскве (1940)[3]. Скульптар шмат гадоў працаваў над помнікам беларускаму першадрукару Францыску Скарыну. У 1946 годзе была створана невялікая па памерах мадэль першадрукара з глобусам у руках. У 1954 годзе з дрэва была выразаная новая статуя Скарыны, якая экспанавалася ў 1955 годзе на ВДНГ у Маскве. У 1967 годзе Глебаў стварыў мадэль помніка Скарыну для Полацка. Адліць з бронзы скульптуру ён не паспеў, што зрабілі за яго яго вучні — скульптары Ігар Глебаў і Андрэй Заспіцкі. У 1976 годзе Аляксею Глебаву пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за помнік Францыску Скарыну ў Полацку[4]. Творы
Сям’яДзядзька скульптара Ігара Мікалаевіча Глебава[5]. Узнагароды і памяць![]() ![]()
Імя А. К. Глебава прысвоена мастацкаму каледжу ў Мінску. У 1971 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. І. Краўчанка)[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia