Аляксандр Пятровіч Дуровіч
Аляксандр Пятровіч Дуровіч (нар. 21 лістапада 1957, в. Карытніца, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук. БіяграфіяНарадзіўся 21 лістапада 1957 года ў вёсцы Карытніца, скончыў Ільянскую сярэднюю школу ў 1975 годзе[1], у 1979 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 1979—1980 гадах працаваў старшым тавараведам упраўлення гандлю прамысловымі таварамі Белкаапсаюза. З 1980 года стаў працаваць на пасадзе асістэнта кафедры таваразнаўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, затым — дацэнта, а з 1997 года — на пасадзе загадчыка кафедры кіравання турызмам. З 2006 года працуе на пасадзе прафесара ў Міжнародным універсітэце «МІПСА»[2]. У 1984 годзе па вочнай форме навучання скончыў аспірантуру Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава. Праз год абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук, а 30 сакавіка 2001 года — дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці 08.00.05 «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай» на тэму «Кіраванне маркетынгам ў сістэме турызму Рэспублікі Беларусь» у Беларусім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Навуковая дзейнасцьАўтар каля 200 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку трох манаграфій і 14 навучальных дапаможнікаў. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны тэарэтыка-метадалагічным праблемам маркетынгу, пытанням фарміравання нацыянальнай мадэлі ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі[3]. Прымаў удзел у падрыхтоўцы Нацыянальных праграм развіцця турызму на 2001—2005 гг. і 2005—2010 гг., а таксама Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму на 2010—2015 гг., як эксперт прымаў удзел у рэалізацыі міжнародных праектаў у сферы турызму. Узнагароды
Асноўныя публікацыі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia