Карытніца (Вілейскі раён)
Кары́тніца[1] (трансліт.: Karytnica, руск.: Корытница) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. Размешчана за 39 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, за 87 км ад Мінска. ГісторыяУ 1726 годзе сяло ў маёнтку Ілья Менскага павета Менскага ваяводства ВКЛ, уласнасць М. А. Савіцкага, пісара земскага віленскага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1794 г. вёска ў фальварку Абадоўцы, уласнасць Л. Багдановіч. У 1799 годзе ўласнасць Лазнякоў, у Вілейскім павеце Мінскай губерні; у 1843 г. ў Вілейскім павеце Віленскай губерні, сумесная ўласнасць І. Багдановіча і Ільскай плябаніі. У 1897 годзе вёска ў Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, мелася школа граматы. У пач. ХХ ст. 163 дзесяцін зямлі, 138 жыхароў. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы. 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года. Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. Вёска і засценак належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Ілья[2]. З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце і Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Ільянскім сельсавеце. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 8 жыхароў. З 20 верасня 1944 года вёска ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 14 красавіка 1949 года створаны калгас «Чырвоны прамень». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума, працаваў магазін. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia