Аляксандр Сямёнавіч Расказаў
Аляксандр Сямёнавіч Расказаў (нар. 17 кастрычніка 1912, Уладзімірская вобласць — 22 чэрвеня 1944, Валатоўкі, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяСкончыў пяць класаў. З пачатку 1930-х гадоў працаваў у калгасе «Чырвоная вёска», спачатку калгаснікам, потым — загадчыкам фермай. У сярэдзіне 1930-х гадоў паехаў у горад Вязнікі Іванаўскай вобласці (зараз ва Уладзімірскай вобласці), працаваў там сталяром і тынкоўшчыкам. Пазней пераехаў у Маскву, працаваў прарабам на будаўніцтве і бляхаром у домакіраўніцтве. 25 чэрвеня 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. З 27 жніўня 1941 года ў дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У ноч на 22 чэрвеня 1944 года атрымаў загад падрыхтаваць праход па мінных палях і драцяных загародах перад варожымі пазіцыямі ў раёне вёскі Валатоўкі (Шумілінскі раён). Пры размініраванні група была знойдзена і абстраляная ворагам, двое сапёраў загінулі, а сам атрымаў цяжкае раненне. Цаной жыцця забяспечыў выкананне баявой задачы. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1]. Пахаваны на воінскіх могілках у Валатоўках[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia