Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў
Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў (13 ліпеня 1945, г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — 23 лютага 2014) — беларускі спецыяліст у галіне радыёфізікі і інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986). Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (2006). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Радыёфізіка», 1967; аспірантура, 1969). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1967—1988), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным інстытуце (1988—1998, у 1988—1993 — рэктар, 1993—1998 — загадчык кафедры аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей), Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў (з 1995), Гродзенскім філіяле Інстытута сучасных ведаў (з 2000), СП «Фортэкс — водныя тэхналогіі» (з 2004), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1999—2000, 2006—2013, матэматычны факультэт, кафедра інжынернай фізікі, у 1999—2000 і 2006—2012 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: інфарматыка; радыёлакацыйнае ўзбраенне; дыфракцыя электрамагнетычных хваль; галаграфія; педагогіка вышэйшай школы. Узнагароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia