Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі
Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі (3 чэрвеня 1923, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 11 сакавіка 1996) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, арганізатар адукацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951; аспірантура, 1954). Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1954—1960), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1960—1965, загадчык кафедры агульнай хіміі), Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (1965—1988, рэктар)[1]. Навуковыя інтарэсы: агульная хімія; фізікахімія сілікатаў і тэхналогія шкла; педагогіка вышэйшай школы. УзнагародыОрдэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), «Знак Пашаны» (1981), медалі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна» і інш[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia