Аляксандр Уладзіміравіч Дуброўскі
Алéсь Дубрóўскі, у публікацыях паэзіі Алéсь Дубрóўскі-Сарóчанкаў; сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Дуброўскі (нар. 18 лістапада 1976, Навагрудак) — беларускі паэт, філолаг, тэолаг, прэсвітар. Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах, у калектыўных зборніках і анталогіі беларускай паэзіі XX стагоддзя «Краса і сіла». Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997), «Эстэтыка маўчання» (2011), «На тонкай нітачцы» (2021), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006), зборнікаў багаслоўскіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі, укладальнік вучэбных дапаможнікаў. Член рэдкалегіі часопіса «Бярозка» і навуковага савета зборніка міжканфесійных і міждысцыплінарных даследаванняў «Збожжа». БіяграфіяНарадзіўся 18 лістапада 1976 г. у Навагрудку. З 1981 г. жыве ў Мінску.[1] Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1998), магістратуру (1999) і аспірантуру (2002) па кафедры тэорыі літаратуры, Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2003). Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Доктар тэалогіі, прэсвітар.[2] З 1993 na 1995 год працаваў з перапынкам у рэдакцыі часопіса «Першацвет» (быў старшынёй літаб’яднання і рэдактарам аддзела прозы),[1] настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школе (1998), выкладчыкам і загадчыкам вячэрняга аддзялення Тэалагічнага інстытута Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2000—2004), дацэнтам кафедры журналістыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (2005—2010), дацэнтам кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2010—2021).[2]. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: вершазнаўства, функцыянальная стылістыка, тэорыя рэдагавання.[3] Член рэдкалегіі часопіса «Бярозка» і навуковага савета зборніка міжканфесійных і міждысцыплінарных даследаванняў «Збожжа»[4]. Літаратурная творчасцьВершы друкаваліся ў газетах і часопісах «Чырвоная змена» (дэбютная публікацыя ў 1992 годзе), «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Першацвет», «Бярозка» і іншых, у калектыўных зборніках і анталогіі беларускай паэзіі XX стагоддзя «Краса і сіла». Першы зборнік — «Паміж небам і багнаю» (1997) — выйшаў у Бібліятэцы часопіса «Маладосць». Падзел кнігі на раздзелы зроблены паводле храналагічнага прынцыпу — згодна з часам напісання вершаў — i паводле канцэпцыі кнігі — згодна з логікай духоўнага развіцця лірычнага героя.[5] Другая кніга — «Эстэтыка маўчання» (2011) — адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел «Пародыі без арыгіналаў») да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма «Новае неба»). Праз усю кнігу праходзіць матыў Слова і маўчання.[2] На думку паэткі Вікі Трэнас, «галоўнае ў кнізе — адчуванне няспыннага працэсу мыслення і вельмі датклівага стаўлення да Слова, бо з Яго, як вядома з Бібліі, усё і пачалося.»[6] Кніга паэзіі «На тонкай нітачцы» выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве «Галіяфы». Яна спалучае ў сабе непасрэднасць светасузірання з глыбінёй філасофскіх абагульненняў.[7] У 2023 годзе выйшаў зборнік «Літургія часу», у якім біблейская сімволіка робіцца мовай для гаворкі пра сучаснасць.[8][9] Вершы перакладаліся на рускую і італьянскую[10] мовы. БагаслоўеТэма доктарскай дысертацыі па тэалогіі — «Пратэстанцкі фундаменталізм на постсавецкай прасторы: багаслоўская рэфлексія і перспектывы пераадолення» (2015). Асноўны змест багаслоўскіх тэкстаў А. Дуброўскага — крытыка пратэстанцкага фундаменталізму і даследаванні на памежжы літаратуразнаўства і тэалогіі, напрыклад, кніга «Религия, преодолевающая себя». Фундаменталізму, у прыватнасці, прысвечана кніга «Ревность по вере? Два взгляда на фундаментализм», напісаная ў суаўтарстве са святаром Цімафеем Алфёравым. У ёй А. Дуброўскі разглядае праблему пратэстанцкага фундаменталізму, у той час як Ц. Алфёраў піша ў тым ліку і пра фундаменталізм у праваслаўі. Найбольшы ўплыў на аўтара зрабілі працы Паўля Ціліха, Ганса Кюнга, Іяхіма Ераміяса, Джэймса Дана, Дэвіда Боша, Н. Т. Райта; у пэўнай ступені — Карла Барта, Дытрыха Банхёфера, Рудольфа Бультмана і інш. Таксама А. Дуброўскі актыўна звяртаецца да казані. Найбольш публікацый у гэтым жанры — у пецярбургскай газеце «Мирт»,[11] а таксама на старонцы аўтара ў Фейсбуку. Кнігі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia