У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Казакоў.
Аляксандр Уладзіміравіч Казакоў (нар. 2 лістапада 1982, Віцебск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па мілітарнай гісторыі і міграцыйных працэсах ва Усходняй Еўропе ў эпоху позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Кандыдат гістарычных навук (2011), дацэнт.
Біяграфія
Нарадзіўся 2 лістапада 1982 года ў Віцебску.
Скончыў у 2005 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2006 годзе — магістратуру, у 2009 годзе — аспірантуру на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Эміграцыя знаці з рускіх княстваў у Вялікае княства Літоўскае (40-я гг. XV — 30-я гг. XVI ст.)».
Працаваў на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта: асістэнт, выкладчык, дацэнт. Дацэнт у БДУ. На 2022 год незалежны даследчык (Беларусь — Швецыя).
Сябра Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў.
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: палітычная і сацыяльная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагоддзяў; гісторыя міграцый, этнічнасці і нацыяналізму; гісторыя шляхецкага саслоўя Беларусі; гісторыя і гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514.
Бібліяграфія
- Маскоўскія эмігранты ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XV ст. па матэрыялах Метрыкі / А. У. Казакоў // Труды БГТУ. № 5. История, философия, филология, 2013. — С. 12—14.
- Аршанская бітва 1514 г.: пра што спрачаюцца гісторыкі? / А. Казакоў // Беларускі гістарычны часопіс: навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, РУП «Выдавецтва «Пачатковая школа», Інстытут гісторыі НАНБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — 2017. ― № 11. ― С. 16―25.
- Гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514 г.: дасягненні і праблемы / А. Казакоў // Беларускі гістарычны агляд: навуковы часопіс / заснавальнік Г. Сагановіч. — 2015. ― Т. 22, сш. 1/2. ― С. 3―29.
- Масквічы на службе ў магнатаў Вялікага княства Літоўскага ў першай палове XVI ст. / А. Казакоў // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV— XVIII стст.) : зборнік навуковых прац [міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск ― Мір, 6―8 чэрвеня 2013 г. / пад рэдакцыяй A. М. Янушкевіча. — Мінск, 2014. — С. 44―53.
- Польска-літоўскія паведамленні пра бітву пад Оршай 1514 г.: дзве гісторыі адной падзеі / А. У. Казакоў // Актуальные проблемы источниковедения : материалы V Международной научно-практической конференции к 110-летию Витебской ученой архивной комиссии, Витебск, 25—27 апреля 2019 г. / [редколлегия: А. Н. Дулов, М. Ф. Румянцева (ответственные редакторы) и др.]. — Витебск, 2019. — С. 163―164.
- Палітыка вялікіх князёў маскоўскіх у адносінах да ад'ездаў знаці ў Вялікае княства Літоўскае (сярэдзіна ― канец XV ст.) / А. У. Казакоў // Труды БГТУ : научный журнал / Учреждение образования «Белорусский государственный технологический университет». — 2011. ― № 5. ― С. 15―17.
- Знаць з рускіх зямель на службе ў вялікіх князёў літоўскіх (80-я гг. XV ― сярэдзіна XVI ст.) / А. У. Казакоў // Труды Белорусского государственного технологического университета. — 2010. ― Вып. 18. ― С. 24―27.
- Узаемаадносіны Вялікага княства Літоўскага з Навасільска-Адоеўскім княствам у XV ст. / А. У. Казакоў // Труды БГТУ : научный журнал / Учреждение образования «Белорусский государственный технологический университет». — 2012. ― № 5. ― С. 6―8.
- Маскоўскія эмігранты ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XV ст. па матэрыялах метрыкі / А. У. Казакоў // Труды БГТУ : научный журнал / Учреждение образования «Белорусский государственный технологический университет». — 2013. ― № 5. ― С. 12―14.
Крыніцы
Літаратура