Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
Генадзь Мікалаевіч Сагановіч (13 студзеня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, археолаг. Спецыяліст у ваенна-палітычнай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XV—XVII стагоддзяў, кавальстве Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў. Доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя (2018)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 13 студзеня 1961 года ў вёсцы Турнай Івацэвіцкага раёна[1]. У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага, у 1984—1987 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР[1]. У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Кавальскае рамяство Беларусі XIV—XVIII ст.»[1]. З 1987 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі, з 1992 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. У 2005 годзе звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу, у СМІ прычынай звальнення называлі апазіцыйную да грамадска-палітычную пазіцыю Сагановіча[2][3]. З таго часу працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы і ЕГУ[1]. У 2018 годзе ў Гістарычным інстытуце Варшаўскага ўніверсітэта абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа»[1]. 30 мая 2018 года рада інстытута зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя[4]. Сям’яЖанаты, двое дзяцей. Навуковая дзейнасць![]() Напрамкі даследаванняў: ваенна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, адносіны Вялікага Княства Літоўскага і Нямецкага ордэна, палітычная культура шляхты Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія Усходняй Еўропы, калектыўныя ідэнтычнасці ў ранні Новы час[1]. Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы, у т. л. «Невядомая вайна 1654—1667 », «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з Уладзімірам Арловым). Адзін з заснавальнікаў і старшыня ў 1987—1992 гадах Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства. З 1994 года заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд». УзнагародыУзнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), узнагародай журнала «Przegląd Wschodni» (2001), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[1][5].
Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia