Аляксандр Уладзіміравіч Куган
Аляксандр Куган (нар. 26 мая 1991, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца аўстрыйскага клуба «Шайблінгкірхен-Варт». Клубная кар’ераВыхаванец мінскага «Дынама», з 2008 года гуляў за дубль, з 2010 года пачаў прабівацца ў асноўны склад. Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». У студзені 2013 года быў арандаваны магілёўскім «Дняпром» да канца сезона. Спачатку не трапляў у аснову і толькі выхадзіў на замену, а ў чэрвені 2013 года замацаваўся ў стартавым складзе. У верасні 2013 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У снежні 2013 года вярнуўся ў «Дынама», але ў сакавіку 2014 года канчаткова перайшоў у «Дняпро»[3]. Па некаторых звестках, сума трансферу склала 10 тысяч долараў[4]. Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, але пазней з-за траўм страціў месца ў аснове і з’яўляўся на полі эпізадычна. У сезоне 2015 выступаў за «Дняпро» ў Першай лізе, быў трывалым іграком асновы. У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў Магілёў[5]. Яшчэ да зыходу з «Дняпра» адправіўся ў «Слуцк», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У «Слуцку» не здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выхадзіў на замену. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7]. У сакавіку 2017 года стаў іграком літоўскага клуба «Уцяніс»[8], дзе трывала гуляў у аснове. У ліпені 2017 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт са сталічным «Тарпеда»[9]. У складзе мінскай каманды стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2018 года пакінуў «Тарпеда»[10] і перайшоў у клуб аўстрыйскага трэцяга дывізіёна «Карабах» з Вены[11], пазней перайменаванага ў «Маўэрверк». У 2023 годзе перашоў у клуб «Шайблінгкірхен-Варт», які па выніках сезона 2022/23 вылецеў у Нацыянальную лігу Ніжняй Аўстрыі (Д4). Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia