Аляксандр Францавіч Пятаковіч
Аляксандр Францавіч Пятако́віч (12 (25) снежня 1914, Сянно —9 чэрвеня 1988, Мар’іна Горка) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяУ 1929 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Сянно[1]. У 1933 годзе працаваў у саўгасе ў Пухавіцкім раёне. У 1936—1938 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. Да 1940 года — інструктар Пухавіцкага райкама РКП(б). Потым жыў у Алтайскім краі РСФСР. З 1941 года зноў у арміі, скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у баявых дзеяннях на Заходнім, 1-м Беларускім франтах. Камандзір танкавага разведвальнага ўзвода старшы лейтэнант А. Ф. Пятаковіч вызначыўся ў студзені 1945 года ў баях за пашырэнне плацдарма на левым беразе ракі Вісла і за вызваленне горада Радам (Польшча). У баях узвод знішчыў 3 бронетранспарцёры, знішчыў 3 і захапіў 4 гарматы. У далейшых баях знішчыў 6 бронетранспарцёраў, 8 танкаў, 9 гармат, 19 кулямётных кропак, узяў у палон 130 ворагаў. Пасля вайны працягваў ваенную службу. З 1946 года капітан А. Пятаковіч у запасе. Жыў у горадзе Мар’іна Горка (Мінская вобласць), працаваў на партыйных і дзяржаўных пасадах. Ганаровы грамадзянін гарадоў Сянно і Мар’іна Горка[2] Узнагароды
Ушанаванне памяціЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia