Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка
Аляксандр Цімафеевіч Кучарэ́нка (нар. 1 верасня 1922, с. Баландзіна, Каменскі раён, Кіеўская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1958 годзе БПІ. 3 1958 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» (галоўны архітэктар майстэрні). Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Магілёве. Творчасць![]() ![]() ![]() Асноўныя работы ў Магілёве: будынак абкама КПБ (1973[1], з Ю. В. Шпітам), кінатэатр «Кастрычнік» (1970[1]), РК КПБ (1971)[2], Дом палітасветы (1964—1965, з В. М. Шаўчэнкам), адміністрацыйны будынак аблсельгастэхнікі (1974), будынак педагагічнага інстытута (1969, з І. І. Фраловым), будаўнічы тэхнікум (1970—1971), дзіцячая бальніца (1975—1976, у сааўтарстве з А. Ф. Юрыным), жылыя дамы па вуліцах Першамайскай (1971—1973), 111-кватэрны жылы дом Лепяшынскага і Піянерскай (1970—1971), Лазарэнкі (1978)[1], спартыўна-клубны корпус Машынабудаўнічага інстытута (1970-я, М. Семяненкам)[3] і інш. Генпланы г. Горкі, Крычава Магілёўскай вобласці (1965—1967)[2]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985) медалямі, дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973, 1980)[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia