Аляксандр Эдмундавіч Вярцінскі
Аляксандр Эдмундавіч Вярцінскі (нар. 27 лютага 1948, Пашыцы, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання (1990—1995). БіяграфіяНарадзіўся 27 лютага 1948 года ў в. Пашыцы Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер — Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). У 1973 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы. Падчас вучобы абіраўся намеснікам сакратара камітэта камсамола педінстытута. Быў начальнікам штаба студэнцкіх будаўнічых атрадаў пры Гродзенскім абкаме камсамола, камандзірам студэнцкага атрада. Працаваў карэктарам Шчучынскай раённай газеты «Савецкая вёска», сакратаром камсамольскай арганізацыі Астрынскага гарадскога прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 41, загадчыкам аддзела лістоў Дзятлаўскай раённай газеты «Перамога», настаўнікам Сарокінскай і Баліцкай васьмігадовых школ Шчучынскага раёна. У 1974—1975 гадах служыў у Савецкай Арміі, маёр запасу. У 1975—1978 гадах — дырэктар Біцеўскай васьмігадовай школы Шчучынскага раёна, у 1978—1986 гадах — намеснік генеральнага дырэктара па кадрах і быце вытворчага аб’яднання «Смаргоньсілікатабетон». Неаднаразова абіраўся дэпутатам Смаргонскага гарадскога і Залескага сельскага саветаў. У 1986—1993 гадах — намеснік старшыні Смаргонскага гарвыканкама. На парламенцкіх выбарах 4 сакавіка 1990 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання ад Смаргонскай гарадской выбарчай акругі № 269. У 1990—1995 гадах быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, у 1993—1995 габах быў сакратаром Камісіі Вярхоўнага Савета па дзяржаўным будаўніцтве. 26 жніўня 1991 года галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»[1]. У лістападзе 1991 года быў накіраваны ад Вярхоўнага Савета на вучобу ў Беларускі інстытут правазнаўства[2], які скончыў у 1995 годзе. З’яўляўся членам Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3] У 1995—1997 гадах — галоўны спецыяліст арганізацыйнага ўпраўлення, загадчык сектара арганізацыйнага забеспячэння работы сесій арганізацыйнага ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, у 1997 годзе — загадчык аддзела арганізацыйнай работы, начальнік упраўлення арганізацыйнай работы Сакратарыята Савета Рэспублікі9 Рэспублікі Беларусь. Мае першы клас дзяржаўнага служачага. 27 лютага 2013 года выйшаў у адстаўку. ТворчасцьДрукаваўся на старонках раённых, абласных і рэспубліканскіх газет, часопісаў. Першая публікацыя з’явілася 24 ліпеня 1962 года ў Шчучынскай раённай газеце «Савецкая вёска». Суаўтар кніг «Парламент — Национальное собрание Республики Беларусь» першага, другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў (Мінск, 1997, 2003, 2008, 2011), нфармацыйна-аналітычных матэрыялаў аб выніках работы сесій Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (Мінск, 1997—2012), брашур «Совету Республики Национального собрания Республики Беларусь — пять лет» (Мінск, 2002), «Национальное собрание Республики Беларусь пятого созыва» (Мінск, 2012), «Проблемы применения норм уголовного законодательства Республики Беларусь» (Мінск, 2002). Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia