Аляксандр Юр’евіч Мацюхевіч
Аляксандр Мацюхевіч (нар. 2 красавіка 1990, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкага футбола, гуляў за дубль брэсцкага «Дынама», аддаваўся ў арэнду пінскай «Хвалі». У сезоне 2012 стаў адным з асноўных ігракоў брэстчан. 24 сакавіка 2012 года ў матчы 1-га тура супраць «Белшыны» ўжо на чацвёртай хвіліне забіў гол, які стаў першым у чэмпіянаце. Сезон 2013 пачаў на лаўцы запасных, звычайна выходзячы на замену, а ў канцы сезона стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. Звычайна выступаў на пазіцыі флангавага атакуючага паўабаронцы або нападніка. У сезоне 2014 працягваў гуляць у аснове брэсцкага клуба, пераважна пасля выхаду на замены. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама»[2]. Неўзабаве далучыўся да складу «Баранавічаў», дзе і пачаў сезон 2015. У 2016 годзе далучыўся да польскага клуба ГКС (Вікелец). У пачатку 2017 года, пакінуўшы ГКС, праходзіў прагляд у пінскай «Хвалі» і «Лідзе», але так і не перайшоў ні ў які клуб. У пачатку 2018 года стаў іграком клуба «Слонім-2017», аднак толькі зрэдку выхадзіў на замену і ўлетку таго ж года пакінуў слонімскую каманду[3]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia