Аляксандр Язэп Сляндзінскі
Аляксандр Язэп Сляндзінскі (13 сакавіка 1803[1][2], Вільня — 18 жніўня 1878[2], Вільня) — расійскі, польскі і літоўскі мастак, бацька мастака Вінцэся Сляндзінскага, дзед мастака Людаміра Сляндзінскага БіяграфіяНарадзіўся 13 сакавіка 1803 года ў Вільні. Быў адным з дзевяці дзяцей у сям’і купца, крамніка і бурмістра віленскага Марціна Сляндзінскага і яго жонкі Кацярыны з Вайцяховічаў. Дзяцінства правёў у бацькоўскім доме ў Вільні па вуліцы Вялікай, 203 (зараз — вуліца Дзіджыоі, 15). У 1819—1831 гадах вывучаў жывапіс, графіку, разьбярства, архіэктуру і гісторыю ў Віленскім універсітэце. Разьбярствам займаўся ў Казіміра Ельскага, знакамітага вучня Андрэ Ле Бруна. Выкладчыкам малюнка быў Ян Рустэм. Гісторыю вывучаў разам з Юзафам Крашэўскім, з якім потым сябраваў. У 1842 годзе працаваў мастаком у маёнтку Чырвоны двор у Ковенскім павеце. Маёнтак належаў Бенедыкту Тышкевічу, які быў мецэнатам і заступнікам мастака. У Чырвоным двары Аляксандр завёў сяброўства з віленскім мастаком-пейзажыстам і сцэнографам Альбертам Жаметам. З 1848 года працаваў у Тышкевічаў хатнім настаўнікам малюнку. Для пабудаванай мясцовай царквы зрабіў роспісы крыжа і некаторых алтароў. У гады жыцця ў Вільні (1840—1848) сябраваў са Станіславам Манюшкам і даваў урокі малявання яго дачцэ Лізавеце[крыніца?]. Манюшка таксама даваў урокі фартэпіяна сыну Аляксандра Вінцэсю. Да Сляндзінскіх прыходзіў паэт Сыракомля, у іх доме праводзіліся музычна-паэтычныя вечарыны. З канца 1840-х гадоў, разам са сваёй жонкай, Каралінай з Каргоўдаў (1812 — 23.09.1883) жыў у маёнтках Барцяны і Баярышкі пад Коўна. У іх было шэсцера дзяцей — тры дачкі і тры сыны:
Памёр 18 жніўня 1878 года ў Вільні. Пахаваны на Бернардынскіх могілках у грабніцы, якую ён заснаваў у 1833 годзе для сваіх бацькоў. ТворчасцьСтвараў карціны рэлігійнага характэру, у прыватнасці, Мадонна з дзіцем у царкве Святой Тэрэзы ў Вільні, Святая Сесілія ў дамініканскам саборы ў Вільні. Партрэтны жывапіс, на якім спецыялізаваўся Аляксандр Язэп, быў стылістычна блізкі да манеры Яна Рустэма, характарызаваўся вялікім візуальным падабенствам з партрэтуемымі. Таксама маляваў сцэны гістарычнага жанру, спасылаючыся на студзеньскае паўстанне. Творы пабытовага жанру былі часта з алегарычным зместам, падобна манеры Д. Тэнірса. У сцэнах з жыцця бедных людзей і жабракоў выкарыстоўваў натуралістычныя формы, падкрэсліваючы ўродлівыя прыкметы.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia