Аляксандр Якаўлевіч Таіраў
Аляксандр Якаўлевіч Таі́раў[4] (руск.: Александр Яковлевич Таиров, сапраўднае прозвішча — Корнбліт[4], 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1885, Рамны — 25 верасня 1950, Масква) — савецкі рэжысёр, народны артыст РСФСР (1935). БіяграфіяТворчую дзейнасць пачаў у 1905 годзе як акцёр, з 1908 года — рэжысёр. У 1913 годзе паставіў у Свабодным тэатры «Жоўтую кофту» Хезельтана-Фюрста і пантаміму «Покрыва П’ерэты» А. Шніцлера. У 1914 годзе разам з А. Г. Коанен і групай маладых акцёраў заснаваў Камерны тэатр, які ўзначальваў да канца жыцця. Першыя спектаклі гэтага тэатра — «Сакунтала» Калідасы (1914), «Фаміра Кіфарэд» Анненскага (1916) і інш. выявілі схільнасць Таірава да вытанчана прыгожых сцэнічных форм, да ўслаўлення чыстага і магутнага запалу легендарных герояў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Таіраў і вядучыя акцёры яго тэатра, галоўным чынам Коанен, даказалі здольнасць выказваць сугучныя рэвалюцыі тэмы велічы свабоднай асобы. «Адрыена Лекузрэр» Скрыба і Легувэ (1919), «Федра» Ж. Расіна (1922), шэраг п’ес О’Ніла азначалі пераход рэжысёра да рэалізму. Вялікае значэнне мелі творчыя пошукі Таірава ў галіне музычнага спектакля («Жырафле-Жырафля» Лекока, 1922; «Опера жабракоў» Брэхта — Вейля, 1930, і інш.). Вяршыня творчай дзейнасці Таірава — спектакль «Аптымістычная трагедыя» Вішнеўскага (1933) з Коанен у ролі Камісара. Сярод найлепшых спектакляў таксама «Мадам Бавары» паводле Г. Флабера (1940), «Стары» М. Горкага (1946). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia