Артур Шніцлер
Артур Шні́цлер (ням.: Arthur Schnitzler; 15 мая 1862, Вена — 21 кастрычніка 1931) — аўстрыйскі пісьменнік; прадстаўнік венскай школы мадэрну. БіяграфіяСкончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта (1885). Яго творчасць фарміравалася пад уплывам 3. Фрэйда, рускіх і французскіх пісьменнікаў. Перавагу аддаваў праблемам кахання і смерці, канфлікту пачуцця з абавязкам. Аўтар аднаактовых п’ес «Анатоль» (1893), «Зялёны какаду» (1899), «Карагод» (1900), «Марыянеткі» (1906), камедыі «Прафесар Бернхардзі» (1912), аповесцей «Лейтэнант Густль» (1901), «Фрау Беата і яе сын» (1913), «Вяртанне Казановы» (1918), зборнікаў навел «Жонка мудраца» (1898), «Маскі і цуды» (1912), «Сон і лёс» (1931) і інш. У яго творах з вытанчанай фабулай і рафінаванай атмасферай, адзначаных пільнай увагай да свядомасці і падсвядомасці персанажаў, крытыцызм у адлюстраванні грамадства часта ўраўнаважваецца сентыментальнасцю і эратызмам, імпрэсіянізм спалучаецца з рэалістычнымі тэндэнцыямі. У 1926 годзе БДТ-1 паставіў яго п’есу «Зялёны какаду». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia