Аляксандр Яўгенавіч Вашкевіч
Аляксандр Яўгенавіч Вашкевіч (нар. 9 верасня 1960, г. Ліда) — беларускі правазнавец. Спецыяліст у галіне канстытуцыйнага права. Кандыдат юрыдычных навук (1987), дацэнт (1993)[2]. БіяграфіяНарадзіўся 9 верасня 1960 у г. Лідзе. 3 сям’і службоўцаў. Вучыўся ў СШ № 8 г. Ліды да 6 класа, пасля ў СШ № 103 г. Мінска[2]. Скончыў у 1983 годзе юрыдычны факультэт БДУ, у 1986 годзе — аспірантуру на кафедры канстытуцыйнага права БДУ. Выкладаў на гэтай кафедры, адначасова ў 1990—1995 гадах быў сябрам навукова-кансультацыйнай рады пры Камісіі па заканадаўстве Вярхоўнага Савета Беларусі. У 1996 годзе выбраны суддзём Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. Неўзабаве вымушаны пайсці ў адстаўку[2]. Загадчык кафедры агульнаправавых дысцыплін недзяржаўнага міжнароднага Інстытута працоўных і сацыяльных праблем у Мінску[2]. Супрацоўнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьВывучае пытанні абароны правоў чалавека, дзейнасць органаў канстытуцыйнай юстыцыі за мяжой. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia