Аляксей Аляксандравіч Драчоў
Аляксей Драчоў (нар. 22 жніўня 1994) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераПачаў займацца футболам у 12-гадовым узросце, на юнацкім узроўні гуляў за жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», мінскі «Партызан»[2]. У 2013 годзе гуляў за «Маладзечна-2013» у Другой лізе. З 2014 года выступаў толькі на аматарскім узроўні. У 2016 годзе далучыўся да клуба «Крумкачы», дзе гуляў за рэзервовы склад, быў капітанам дубля. У ліпені 2017 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі клуб пакінула значная колькасць ігракоў, і абаронца быў далучаны да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі адгуляў усе 90 хвілін. У далейшым згуляў яшчэ ў шасці матчах Вышэйшай лігі. У сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, застаўся ў складзе каманды ў Другой лізе. У сезоне 2019 выступаў за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі[3]. У 2021 годзе выступаў у Другой лізе за «Смалявічы». Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia