Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (29-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2019 года. Турнір пачыналі 16 каманд, аднак у ліпені са спаборніцтваў зняўся жыткавіцкі ЮАС, вынікі матчаў з яго ўдзелам былі ануляваны, і колькасць удзельнікаў скарацілася да 15. У турніры разыгрывалася дзве пуцёўкі ў Першую лігу 2020, аднак пазней колькасць месцаў была павялічана да трох дзякуючы спыненню існавання мінскага «Тарпеда», якое выступала ў Вышэйшай лізе і пасля свайго зняцця пакінула вакансію ў Першай лізе на наступны год. З самага пачатку турніру лідарства захапіў дзяржынскі «Арсенал», аднак пазней значную канкурэнцыю яму стаў складаць клуб «Ашмяны-БДУФК». Тым не менш, «Арсенал» здолеў да канца турніру ўтрымаць першы радок і, дзякуючы валявой перамозе 2:1 над «Ашмянамі-БДУФК» у перадапошнім туры, датэрмінова стаў чэмпіёнам. «Ашмяны-БДУФК» засталіся другімі і таксама выйшлі ў Першую лігу. Трэці радок заняла «Маладзечна», якое пасля шэрагу няўдач на старце ўпэўнена правяло другую палову сезона, але не здолела дагнаць лідараў. Склад удзельнікаўЗмены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія папоўнілі Другую лігу
Клубы, якія пакінулі Другую лігу
Перайменаванні клубаў
Клубы-ўдзельнікі
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 17 лістапада 2019 Статыстыка ігракоўБамбардзіры
Крыніца: Football.By ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia