Аляксей Аляксандравіч Карніенка
Аляксей Аляксандравіч Карніенка (нар. 17 лютага 1947, с. Новы Маныч, Сальскі раён, Растоўская вобласць, Расія) — беларускі фізік-тэарэтык, оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (2004). Член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), Амерыканскага аптычнага таварыства (2002). БіяграфіяСкончыў Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Тэарэтычная і матэматычная фізіка», 1978). Працаваў у Казанскім дзяржаўным універсітэце (1971—1975, кафедра тэарэтычнай фізікі, асістэнт), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1978—2004, прафесар, у 1998—2004 — загадчык кафедры), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2004, факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі, кафедра «Інфармацыйныя сістэмы і аўтаматызацыя вытворчасці», прафесар). Навуковыя інтарэсы: камп’ютарнае і матэматычнае мадэляванне фізічных працэсаў і ўласцівасцей цвёрдых цел; распрацоўка новых мадэлей аптычных цэнтраў лазерных матэрыялаў з наступным іх тэсціраваннем; даследаванне ўзаемасувязі інтэнсіўнасці міжмультыплетных пераходаў і штаркаўскай структуры мультыплетаў; даследаванні па мадэляванні аптычных цэнтраў люмінафораў для крыніц квазібелага свету. Сям’я
УзнагародыГанаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2003, 2015), Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997, 2003). Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia