Аляксей Васілевіч Лыкаў
Аляксе́й Васі́левіч Лы́каў (20 верасня 1910, Кастрама, Расія — 28 чэрвеня 1974) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне цепла- і масапераносу. Акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1956), доктар тэхнічных навук (1940), прафесар (1941). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1957). БіяграфіяСкончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут (1930). З 1956 дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену АН Беларусі, адначасова загадчык кафедры БДУ. Навуковы ўкладНавуковыя працы па цепла- і масапераносе, цеплаправоднасці, тэарэтычных асновах будаўнічай цеплафізікі, тэорыі сушкі. Атрымаў сістэму дыферэнцыяльных ураўненняў для апісання сумеснага пераносу цяпла і масы, выкарыстаў гіпербалічнае ўраўненне для апісання працэсу цеплаправоднасці руху вадкасці ў капілярах, развіў метады рашэння спалучаных задач цепла- і масаабмену. Узнагароды і памяцьІмем Лыкава названы Інстытут цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia