Аляксей Віталевіч Тараканаў
Аляксей Тараканаў (нар. 26 сакавіка 1996, Старыя Дарогі) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Юні Ікс Лабс». Клубная кар’ераВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2013 года выступаў за дубль. У пачатку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смаргонь», дзе замацаваўся ў аснове. З пачатку 2017 года праходзіў прагляд у «Іслачы», з якой у лютым падпісаў кантракт[3]. 29 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:2). У далейшым працягваў часам з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. У красавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну»[4]. У першай палове сезона звычайна гуляў у стартавым складзе, пазнейстаў часцей выхадзіць на замену. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[5], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[6]. У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Смаргоні». Большую частку сезона 2019 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са смаргонскім клубам[7], аднак у пачатку 2020 года ўсё ж пакінуў каманду. У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Мінска», дзе заставаўся да 2022 года. У ліпені 2022 года быў заяўлены за мінскі «Трактар» у Другой лізе, а ў пачатку 2024 года перабраўся ў «Юні Ікс Лабс». Міжнародная кар’ераВыступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. 11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Украіны (0:1). Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia