Аляксей Георгіевіч Шэін
Аляксей Шэін (13 ліпеня 1976, Мінск) — беларускі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч. БіяграфіяСкончыў школу з мастацкім ухілам (Гродна), філалагічны факультэт БДУ[1]. Навучаўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс, Літва), у Haggai Institute (Hawaii, USA)[1]. Прайшоў праграму абмена для прафесіяналаў Community Connections па тэме культуры ў Паўночнай Караліне (ЗША)[крыніца?]. Скончыў «Сцэнарную майстэрню Аляксандра Малчанава» (Масква)[крыніца?]. З’яўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа»[1]. Адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту. У 2000—2004 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні МФ[2]. У 2005—2006 — прэсавы сакратар, затым — спіч-райтар кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. З’яўляўся ініцыятарам правядзення кампаніі «За свабоду сумлення» (падчас кампаніі было сабрана больш за 50 000 подпісаў жыхароў Беларусі за змены ў рэлігійнае заканадаўства). Быў сустаршынёй аргкамітэту «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі»[2]. У 2015 годзе выйшаў яго дэбютны раман «Сем камянёў», які атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў[3] і прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі . Узнагароды
Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia