Аляксей Канстанцінавіч Антонаў
Аляксе́й Канстанці́навіч Анто́наў (26 мая (8 чэрвеня) 1912, Гродна — 9 ліпеня 2010, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 6-11 скліканняў ад Растоўскай вобласці. Член ЦК КПСС (1971—1989), кандыдат у члены ЦК КПСС (1961—1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1982). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951). БіяграфіяНарадзіўся 26 мая (8 чэрвеня) 1912 ў горадзе Гродна ў сям’і настаўнікаў, Канстанціна Рыгоравіча і Вольгі Аляксееўны Антонавых. Бацька пасля 1917 года быў загадчыкам дзіцячага дома ў Лузе, загадчыкам РАНА. Пасля заканчэння сярэдняй школы з-за непралетарскага паходжання не мог адразу паступіць у ВНУ і пайшоў працаваць на завод. У 1935 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-электрамеханік». Пасля заканчэння інстытута тры гады займаўся ў аспірантуры.
Член УКП(б)/КПСС з 1940 года. Член ЦК КПСС у 1971—1989 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6-11-га скліканняў (у 1962—1989 гадах). Памёр 9 ліпеня 2010 года. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia