Аляксей Леанідавіч Андрэеў
Аляксей Леанідавіч Андрэеў (24 лютага 1920, Санкт-Пецярбург — 2004) — расійскі і беларускі артыст балета і балетмайстар. Заслужаны артыст Расіі (1957). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963). БіяграфіяУ 1939 годзе скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. У 1939—1959 гадах — саліст Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава (з 1943 года выступаў і як балетмайстар-пастаноўшчык). У 1960—1964 і 1971—1973 гадах — галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1978—1983 гадах — галоўны балетмайстар Чувашскага музычнага тэатра. Памёр у 2004 годзе. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Серафімаўскіх могілках. ТворчасцьПаставіў першыя нацыянальныя балеты на сучасную тэму «Мара» Я. Глебава (1961) і «Святло і цені» Г. Вагнера (1963), знайшоў для іх выразную харэаграфічную форму. Іншыя пастаноўкі на беларускай сцэне: «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1962), «Балеро » на музыку М. Равеля (1963, разам з Н. Стукалкінай), «Гарэзлівыя частушкі» на музыку Р. Шчадрына (1977), «Раймонда » А. Глазунова (1972, разам з Н. Стукалкінай). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia