Аляксей Мартынавіч Кажамяка
Аляксей Мартынавіч Кажамяка (10 мая 1931, в. Роськаў, Клімавіцкі раён — 2 лютага 2021) — беларускі гісторык-краязнаўца. БіяграфіяНарадзіўся 10 мая 1931 года ў в. Роськаў Клімавіцкага раёна[1]. У 1953 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута. Працаваў у Дрыбінскім раённым аддзеле народнай адукацыі. З 1957 г. па 1986 г. служыў ва Узброеных Сілах СССР. Звольніўся ў запас у званні падпалкоўніка. Больш за дзесяць гадоў прапрацаваў на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Клімавіцкага краязнаўчага музея. З 1991 па 1995 г. быў намеснікам старшыні камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць» Клімавіцкага раёна. З 1996 г. — намеснік старшыні раённага аб’яднання краязнаўцаў «Спадчына»[1]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2] з 2010 года[1]. Пражываў у вёсцы Барсукі Клімавіцкага раёна. Памёр 2 лютага 2021 года[1]. Навуковая дзейнасцьПершыя працы па гісторыі былі змешчаныя ў часопісе «Политический собеседник». Сааўтар гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць» Клімавіцкага, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў, кнігі «Воспоминания климовчан-остарбайтеров», аўтарам кніг «Хроника освобождения Климовщины», «Немцы на Климовщине»[1]. Узнагароды29 снежня 2015 года было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна»[1]. Бібліяграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia