Дамамерыцкі сельсавет
Дама́мерыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Палошкава. ГеаграфіяДамамерыцкі сельсавет размешчаны на поўначы раёна, мяжуе з Гусаркаўскім і Кісялёвабудскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Краснабудскім сельсаветам Крычаўскага раёна, Шумяцкім раёнам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дамамерычы. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хатовіжскага сельсавета (4 населеныя пункты: Ганнаўка, Пянькоўка, Хадунь і Хатовіж)[1]. 12 лютага 2010 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Дамамерычы ў вёску Палошкава[2], якая адначасова атрымала статус аграгарадка[3]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 11 населеных пунктаў (2015 г.):
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1462 чалавекі[5], з іх 85,6 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 2,1 % — украінцы, 1,2 % — армяне[6]. Станам на 2015 год насельніцтва Дамамерыцкага сельсавета складала 1504 чалавекі. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1269 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia