Мікалай Міхайлавіч Дзеніскевіч
Мікала́й Міха́йлавіч Дзеніске́віч (26 красавіка (9 мая) 1904, в. Закаблукі, цяпер Мінскага раёна — 29 кастрычніка 1937, Мінск) — савецкі беларускі партыйны дзеяч, другі сакратар ЦК КПБ (1937). БіяграфіяЗ сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю, працаваў слесарам на Мінскай чыгунцы. З 1921 года — на камсамольскай рабоце ў Мінску, Нова-Барысаве, Чэрвені, Талачыне. З 1925 года — сакратар Аршанскага камітэта ЛКСМБ, потым на партыйнай рабоце ў Оршы, Асвеі, Лепелі, Глуску і Мінску. У 1930 годзе скончыў курсы партыйных работнікаў у Маскве. З 1933 года — загадчык аддзела ЦК КП(б)Б, першы сакратар Лёзненскага райкама, 2-гі сакратар Віцебскага гаркама КП(б)Б (1937). 20 чэрвеня 1937 года быў абраны другім сакратаром ЦК КП Беларусі і членам бюро ЦК КПБ. Арыштаваны з жонкай 26 ліпеня 1937 на дачы ЦК КП(б)Б «Гарадзішча». 28 лістапада 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 лютага 1956 года. Асабістая справа Д. № 5900-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia