Анатоль Андрэевіч Ананьеў
Анато́ль Андрэ́евіч Ана́ньеў (31 (18) жніўня 1900, станіца Варэнікаўская Таманскай акругі, цяпер Крымскі раён Краснадарскага края — 25 мая 1942, ГУЛАГ) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР. Член ВКП(б) з 1919 г. БіяграфіяУ 1918—1933 у Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны[1]; прайшоў шлях ад радавога да намесніка начальніка палітаддзела дывізіі. З 1934 г. працаваў начальнікам палітаддзела МТС на Паўночным Каўказе. Са жніўня 1935 г. 1-ы сакратар Мазырскага акруговага камітэта КП(б)Б. З 8 верасня 1937[2] па красавіка 1938 гг. намеснік старшыні СНК БССР. У чэрвені — кастрычніку 1938 г. 2-і сакратар ЦК КП(б)Б. У кастрычніку 1938 г. адкліканы аддзелам кіруючых партыйных органаў ЦК ВКП(б), пасля чаго сляды яго губляюцца. Член ЦК у 1936—1938 і член Бюро ЦК КП(б)Б у 1937—1938 гг. Член ЦВК БССР у 1935—1938 гг. У 1940 г. Ананьеў незаконна рэпрэсіраваны, асуджаны на 20 год зняволення. У 1954 г. пасмяротна рэабілітаваны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia