Алёша
Алёша (укр.: Альо́ша; таксама Alyosha, сапраўднае імя — Алена Аляксандраўна Таполя[1], да замужжа — Фурман[2], укр.: Олена Олександрівна Тополя[3]; нар. 14 мая 1986, Запарожжа, Украінская ССР) — украінская спявачка, кампазітар і аўтар песень. З песняй «Sweet People» прадстаўляла Украіну на міжнародным песенным конкурсе Еўрабачанне-2010 ў Осла (Нарвегія), дзе заняла 10-е месца. БіяграфіяДзяцінства і раннія гадыАлена Кучар нарадзілася 14 мая 1986 года ў горадзе Запарожжа ў сям’і міліцыянта, работніка ДАІ Аляксандра Мікалаевіча Кучара і Людмілы Фёдараўны Кучар[4], рабочай на авіязаводзе. У Алены ёсць два браты, адзін з іх — Руслан Кучар[5][6][7]. Бацька Алены —заўзяты рыбак, і таму ў дзяцінстве яна прадавала рыбу[8]. Браты Алены займаліся каратэ і ушу, яна ім дапамагала трэніравацца; яны ж бралі яе ў сваю кампанію і называлі яе Лёшка, часцей — проста Лё[9]. У школьныя гады яна спявала ў хоры і займалася ў музычнай студыі папулярнай музыкі «Юность», пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры Уладзіміра Арцем’ева. Пасля школы скончыла факультэт эстраднага вакала ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце культуры і мастацтваў. ТворчасцьУ 2006 годзе Алёна перамагае на міжнародным конкурсе «Ялта-2006», а праз два гады спявачка становіцца ўладальнікам першай прэміі на Міжнародным фестывалі «Песни моря» (2008) у Севастопалі. У 2009 годзе яна падпісвае дамову з прадзюсарскім цэнтрам «Catapult music», дзе яна і атрымала свой сцэнічны псеўданім[10]. Украінскіх жа слухачоў спявачка заваявала песняй «Снег». У снежні 2009 года на «Снег» быў зняты відэакліп. Па ўласным прызнанні Алены, яна сама піша словы і музыку да сваіх песень: у прыватнасці, яна напісала музыку да песні «To Be Free». Акрамя таго, Alyosha з’яўляецца аўтарам некаторых песень Насці Каменскіх, Наталлі Магілёўскай, дуэта Патапа і Насці Каменскіх[11]. Выступленне на «Еўрабачанні»Спявачка Alyosha са сваёй песняй «To Be Free» была адабрана для конкурсу Еўрабачанне-2010 у выніку Нацыянальнага галасавання. Пры гэтым, Алёша набрала аднолькавую колькасць балаў з другой прэтэндэнткай — Машай Сабко. Параіўшыся, журы прыняло рашэнне на карысць Алёшы[12][няма ў крыніцы]. 21 сакавіка 2010 года адбыўся скандал. Песня «To Be Free» была напісана яшчэ ў 1977 годзе ў ЗША і ўвесь гэты час чакала свайго выканаўцы. Для «Еўрабачання» час напісання песні не з’яўляецца значным. Згодна з правіламі конкурсу, важна толькі, каб песня не выконвалася публічна за паўгода да конкурсу (гэта значыць, да 1 кастрычніка 2009). Аднак ужо з 12 красавіка 2008 года яе песня стала даступная для запампоўкі на нямецкім Амазоне (пад імем Alonya). Менавіта таму песня «To Be Free» не адказвала правілам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Песню знялі з конкурсу, і 25 сакавіка Alyosha прадставіла новую песню, з якой яна і паехала на конкурс — «Sweet People». «Sweet People» — гэта песня-зварот да людзей з заклікам аберагаць нашу планету. Ад іншых эстрадных балад пра каханне песню адрознівае больш эмацыйнае і змястоўнае напаўненне. «Я перакананая, што той факт, што песня стваралася ў рэкордна кароткія тэрміны, ніяк не паўплываў на яе якасць. Мая песня кардынальна адрозніваецца па стылі ад песень іншых краін-удзельніц Еўрабачання-2010», — заявіла Алёша. Англамоўны тэкст песні «Sweet People» напісаны самой спявачкай, а да стварэння музыкі, акрамя Алёшы, былі датычныя яе прадзюсар Вадзім Лісіца і вядомы саўнд-прадзюсар Барыс Кукоба (разам яны працавалі на «Фабрыцы зорак-2», пішуць песні вядомым украінскім выканаўцам, у прыватнасці, Наталлі Магілёўскай). 27 мая 2010 года спявачка прайшла ў фінал конкурсу «Еўрабачанне», стаўшы адным з дзесяці выканаўцаў, якія атрымалі перамогу ў другім паўфінале. У фінале песеннага конкурсу, які адбыўся 29 мая, Alyosha выступала сямнаццатай. У фінале заняла 10-е месца, набраўшы 108 ачкоў[13]. Акрамя таго, 26 красавіка 2020 года, у сувязі з Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе, песня «Sweet People» прагучала на італьянскім радыё Rai Radio 1[14][15]. Асабістае жыццё
Дыскаграфія
2017 — «Маленький секрет» Саўндтрэкі
Відэаграфія
Узнагароды2010 год
2011 год
2013 год
2014 год
2017 год
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia