Конкурс песні Еўрабачанне 2010
Конкурс песні Еўрабачанне 2010 — 55-ы конкурс песні Еўрабачанне. Два паўфіналы конкурса адбыліся 25 і 27 мая 2011, а фінал — 29 мая 2011 года ў Беруме, Нарвегія. Права праводзіць конкурс у сябе, Нарвегія атрымала ў 2009 годзе, калі нарвежскі спявак Аляксандр Рыбак перамог на конкурсе песні Еўрабачанне 2009, набраўшы 387 балаў. У Беларусі конкурс Еўрабачанне 2010 трансліраваў Першы нацыянальны тэлеканал. Пераможцай конкурсу стала ўдзельніца з Германіі Лена Маер-Ландрут. У выніку фінальнага галасавання яна набрала 246 балаў, і абыйшла свайго найбліжэйшага канкурэнта — групу maNga з Турцыі на 76 балаў. Дызайн конкурса«NRK» абвясціла тэму, слоган і дызайн конкурсу «Еўрабачанне 2010» 4 снежаня 2009. Разам з гэтым быў афіцыйна адкрыты сезон «Еўрабачання 2010». Слоганам стала словазлучэнне «Лаві Момант» («Share The Moment»). Эмблема намалявана на белым фоне, таксама выкарыстаны чорны, залаты і ружовы колеру. Дызайн конкурсу быў прадэманстраваны 6 мая. Жэрэб'ёўка7 лютага 2010 года прайшла жараб'ёўка, падчас якой было вызначана, пад якімі нумарамі будуць выступаць краіны «вялікай чацвёркі» і краіна-гаспадыня. 23 Сакавік была праведзена жараб'ёўка, падчас якой было вызначана, пад якімі нумарамі будуць выступаць ўдзельнікі ў паўфіналах. ФарматУ гэтым годзе ўдзельнікамі конкурса сталі прадстаўнікі 39 краін. «Big 4» — чацвёрка краін і краіна-гаспадыня, якія заўсёды выступаюць у фінале, не пазбавіліся гэтага права і ў гэтым годзе. Астатнія 34 краіны былі падзеленыя на два паўфіналы. Фінал складаўся з прадсаўнікоў «Big 4» (Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Іспаніі), краіны-гаспадыні (Нарвегія) і 20 краін — паўфіналістаў (па 10 краін з кожнага паўфінала). Месца правядзенняНа прэс-канферэнцыі ў Осла 27 мая 2009 года было вырашана, што «Еўрабачанне 2010» будзе праводзіцца ў Осла, у «Oslo Spektrum». Вяшчальная кампанія «NBK» сцвярджала, што Осла адзіны горад у Нарвегіі, які адпавядае патрабаванням правядзення конкурсу. Але 3 ліпеня месца правядзення было зменена на спартыўна-канцэртны комплекс «Telenor Arena» ў прыгарадзе Осла — Беруме. Удзельнікі былых конкурсаў
Паўфіналы1-ы паўфіналУ першым паўфінале галасуюць
2-і паўфіналУ другім паўфінале галасуюць
Фінал
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia