Амарыліс
Амарыліс (Amaryllis) — алігатыпны род аднадольных раслін сямейства амарылісавыя (Amaryllidaceae). Выдзелены шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем у 1753 годзе[1]. Многія з раслін таксічныя[2]. Батанічнае апісаннеШматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны. Лісце прыкаранёвае, размешчана ў два шэрагі. Кветкі сабраны ў парасонападобнае суквецце; у суквецці па 2-12 кветак. Плод — раскрывальная каробачка, насенне можа мець прыдаткі ў выглядзе крылцаў. РаспаўсюджаннеУ дзікай прыродзе прадстаўнікі роду з'яўляюцца эндэмікамі Капскай правінцыі (ПАР)[4]. Занесены ў Аўстралію[5]. СістэматыкаТрадыцыйна лічыцца манатыпным родам з відам Amaryllis belladonna[6], аднак у 1998 годзе быў апісаны яшчэ адзін від, які ў цяперашні час прызнаецца ў навуковым свеце. Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 4 віды[7]:
Раней у род Амарыліс уключаліся віды, якія цяпер вылучаныя ў род Hippeastrum, ва ўжытку яны звычайна называюцца амарылісамі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia