Старажытнагрэчасківазапіс(руск.) (бел. — дэкаратыўны роспіс сасудаў, выкананы керамічным спосабам, г. зн. адмысловымі фарбамі з наступным абпалам. Ахоплівае перыяд з дагрэчаскай мінойскай культуры і аж да элінізму, гэта значыць, пачынаючы з 2500 да н.э. і уключаючы апошняе стагоддзе, якое папярэднічала з’яўленню хрысціянства.
Грэчаская кераміка з’яўляецца найбольш распаўсюджанай знаходкай у археалагічных даследаваннях антычнай Грэцыі, выявіць яе можна ва ўсім арэале рассялення старажытных грэкаў. Акрамя грэчаскай метраполіі, якая ў значнай ступені супадала з тэрыторыяй сучаснай Грэцыі, у яго ўваходзяць: заходняе ўзбярэжжа Малой Азіі, астравы Эгейскага мора, востраў Крыт, часткова востраў Кіпр і заселеныя грэкамі раёны паўднёвай Італіі. Як экспартны тавар грэчаская кераміка, а разам з ёй старажытнагрэчаскі вазапіс, трапілі ў Этрурыю, на Блізкі Усход, у Егіпет і Паўночную Афрыку. Размаляваную грэчаскую кераміку
знаходзяць нават у пахаваннях кельцкай знаці.
Літаратура
Античное стекло в собрании Эрмитажа / Сост. Н. З. Кунина. СПб., 1997.
Блаватский В. Д. История античной расписной керамики. М., 1953.
Горбунова К. С. Чернофигурные аттические вазы в Эрмитаже. Л., 1983.
Горбунова К.С, Передольская А. А. Мастера греческих расписных ваз. Л., 1961.
Максимова М. И. Античные фигурные вазы. М., 1916.
Передольская А. А. Краснофигурные аттические вазы в Эрмитаже. Л., 1967.
Сидорова Н. А., Тугушева О. В., Забелина В. С. Античная расписная керамика из собрания ГМИИ им. А. С. Пушкина. М., 1985.