Часам называў сябе Шыракаванцы[6], ад назвы мястэчка Шыракаван. Бацька — Аванес[6][8]. Атрымаў у Арменіі пачатковую адукацыю, адправіўся для навучання ў Візантыю. Праз горад Феадасіёпаль (Карын) дабраўся да правінцыі IV Арменія, навучаўся ў матэматыка Крыстасатура. Лічачы, што гэты настаўнік «не ведаў усёй навукі», праз некаторы час пераехаў у Трапезунд, дзе яго настаўнікам стаў вядомы навуковец Ціхік[8], як піша сам Шыракацы, чалавек «абазнаны ў армянскай пісьмовасці»[6]. Тут ён навучаецца каля 8 гадоў[9]. Пасля навукі вяртаецца ў Арменію, дзе пачынае навуковую і выкладчыцкую дзейнасць. На радзіме адкрывае школы, дзе выкладанне вялося на аснове квадрывіума.
Працы
Аўтар больш за 20 прац[10] па арыфметыцы, тэорыі летазлічэння, касмаграфіі і геаграфіі[6][11]:
«Матэматыка Ананію Шыракацы — пра вагі і меры»
«Пытанні і рашэнні» (зборнік арыфметычных заданняў)
Трактат пра каляндар і касмаграфію
«Геаграфія»
Старонка з падручніка арыфметыкі Ананія Шыракацы, 1283 год.
Падручнік па арыфметыцы «Пытанні і рашэнні» адна з найстаражытнейшых прац па арыфметыцы, якія дайшлі да цяперашняга часу[7][11], уключае матэрыял па мастацтве злічэння ў табліцах[11]. Праца была значным унёскам у развіццё матэматычнай адукацыі[12].
З гістарычных крыніц вядома, што па патрабаванні каталікоса Анастаса (662—668) Шыракацы спарадкаваў армянскі каляндар. У Арменіі карысталіся рухомым сонечным календаром, дзе ўсе гады складаліся з 365 дзён без высакосных. Праз гэтага пэўныя даты паступова перасоўваліся па часах года. Шыракацы распрацаваў так званы нерухомы каляндар на ўзор рымскага, аднак, пасля смерці каталікоса, гэта праца так і засталася незапатрабаванай.
Шыракацы склаў «Геаграфічны атлас свету», больш вядомы як «Ашхарацуйц», у якім змешчаны падрабязныя звесткі пра гістарычную геаграфію Арменіі — тут разам з геаграфічнымі і картаграфічнымі звесткамі, што тычацца краін Азіі, Еўропы і Лівіі (Афрыкі), падрабязна апісваецца гістарычна складзены адміністрацыйна-палітычны стан тэрыторыі старажытнай і раннесярэднявечнай Арменіі ў межах Вялікай Арменіі і Малой Арменіі, якая знаходзілася заходней. Раней працу прыпісвалі Маўсесу Харэнацы[13].
Хроніка
Ананімная «Хроніка» VII стагоддзя таксама часам прыпісваюць Ананію Шыракацы[6][14]. У ёй аўтар закранае гісторыю Персіі, Вавілона, Рыма, Візантыі і іншых краін[15], карыстаецца працамі Харэнацы, Себеоса і іншых[15]. «Хроніка» пачынаецца з часоў Адама і канчаецца 685 годам[6] апісаннем нашэсця хазар на Арменію, Грузію і Албанію[16].
«Касмаграфія і каляндар»
Шыракацы таксама аўтарам працы з 48 раздзелаў «Касмаграфія і каляндар», у якой разглядаюцца пытанні астраноміі, метэаралогіі і фізічнай геаграфіі[17]. Шыракацы параўноўваў структуру свету з яйкам (Зямля — жаўток, атмасфера — бялок, небасхіл — шкарлупіна) і спрабаваў вызначыць адлегласць да Сонца і Месяца. Разам з тым, ён дакладна лічыў Млечны шлях скопішчам зорак, а Месяц — цёмным целам, што толькі адлюстроўвае сонечнае святло. Пісаў пра шарападобнасці Зямлі[18].
↑Wayne Orchiston, David A. Green, Richard Strom. New Insights From Recent Studies in Historical Astronomy: Following in the Footsteps of F. Richard Stephenson: A Meeting to Honor F. Richard Stephenson on His 70th Birthday. — Springer, 2014. — Vol. 43. — P. 106-107. — (Astrophysics and Space Science Proceedings).
Арыгінальны тэкст(англ.)
Generally, though perhaps unsurprisingly, less is known about the lives of the Georgian and Armenian astronomers than about their works. Without question, the most famous name of these is Anania Shirakatsi (Anania of Shirak), the seventh century Armenian astronomer and mathematician (see Fig. 3). Approximately two dozen of his works are extant. Anania wrote on a variety of astronomical, mathematical, geographical and calendrical topics, and is well known for his work on Armenian chronology.
His greatest claim to fame is his discovery of the fact that the Earth is round and that there was more to the heavens and world than the standard Aristotelian belief purported at the time.
. (современный научный консенсус атрибутирует это открытие древнегреческим учёным VI века до н. э.)
Літаратура
Анания Ширакаци. Космография. Пер., пред. и комм. К. С. Тер-Давтян и С. С. Аревшатяна. Ереван, 1962.
Абраамян А. Г. Научные труды ученого VII в. Анании Ширакаци. Ереван, 1944.
Абраамян А. Г. Таблицы лунного круга Анании Ширакаци. Ереван, 1965.
Абрамян А. Г., Петросян Г. Б. Анания Ширакаци. Ереван, Из-во ЕрГУ, 176 с. 1970.
Орбели И. А. Вопросы и решения вардапета Анания Ширакца, армянского математика VII века. В кн.: Орбели И. А. Избранные труды. Ереван, 1963, с. 512—531.
Колчинский И.Г., Корсунь А.А., Родригес М.Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп.. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с.