Анастасія Андрэеўна Жук
Анастасія Андрэеўна Жук [1] (11 сакавіка 1931, Рабковічы, цяпер Баранавіцкі раён — 2018, Баранавічы) — беларуская паэтэса, педагог. БіяграфіяНарадзілася ў сялянскай сям’і. Завочна скончыла спачатку Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, а затым Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Падчас вучобы працавала старшай піянерважатай у школе ў вёсцы Паланечка Баранавіцкага раёна, Гарадзішчанскім райкаме камсамола, а таксама настаўніцай у Пастарынскай і Гарадзішчанскай школах Баранавіцкага раёна. З 1960 г. і да пенсіі выкладала хімію ў Баранавіцкім тэхналагічным тэхнікуме [2]. ТворчасцьСвае першыя вершы Анастасія Андрэеўна напісала ў перыяд з 1953 па 1957 гг. Гэта былі такія вершы, як «І. В. Сталіну», «Е. Лось», «Каханаму», «Горы Каўказа», «Раніца маёй вёскі». Пачынаючы з 2002 г. вершы А. А. Жук сталі з’яўляцца ў друку: на старонках часопіса «Рэспубліка», газет «Інтэкс-прэс», «Наш край», «Шаг» і інш. [2] Зборнікі вершаў
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia