Упершыню Паланечка згадваецца ў XVI стагоддзі як мястэчка ў Новагародскім павеце, уладанне Рудамінаў-Дусяцкіх. Пазней мясцовасць перайшла да Радзівілаў, за якімі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў тут збудавалі цагляны палац, у якім размяшчаліся вялікія бібліятэка, архіў, творы мастацтва і калекцыя манет. Першым яго гаспадаром быў князь Мацей Радзівіл, павенчаны з Альжбетай Хадкевіч.
У 1751 годзе ў мястэчку ўзведзены драўляны касцёл Святога Юрыя. У 1777 годзе мястэчка наведаў рускі пісьменнік Дзяніс Фанвізін на шляху з Масквы ў Францыю. Ён пакінуў запісы аб мястэчку і яго ваколіцах.
Паводле інвентару 1844 года ў мястэчку было 58 двароў з поўнымі надзеламі і 32 двары з прысядзібнымі дзялянкамі. У местачкоўцаў было каля 50 кароў, 26 коней. Гаспадар Паланечкі князь Канстанцін Радзівіл вызначаўся прагрэсіўнымі поглядамі, падтрымліваў сувязі і сустракаўся з патрыятычнымі дзеячамі Расіі, Польшчы і Беларусі. У 1845 пад яго апякунствам тут знаходзілася рэдакцыя часопісу «Народ і час», які выдаваў Я. Філіповіч (выйшаў толькі 1 нумар). К. Радзівіла ў Паланечцы наведаў паэт Уладзіслаў Сыракомля. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) у ваколіцах мястэчка дзейнічалі паўстанцкія аддзелы.
У сярэдзіне 1880-х гадоў пад назвай Паланечка існавалі 3 населеныя пункты: мястэчка — 62 двары, касцёл, капліца, земскае народнае вучылішча, вадзяны млын, крама; вёска (9 двароў) і маёнтак.
У 1939 годзе Паланечка ўвайшла ў склад БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёнеБаранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, рамонтныя сельскагаспадарчыя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, клуб, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, бібліятэка, магазін.
Насельніцтва
XIX стагоддзе:
1886 — 62 двары, 454 жыхары, у маёнтку і вёсцы — 9 двароў.
XX стагоддзе:
1901 — 459 жыхароў, у маёнтку — 29 жыхароў.
1909 — 90 двароў, 488 жыхароў, у маёнтку — 29 жыхароў.
1921 — 99 дамоў, 523 жыхары, у фальварку — 9 дамоў, 77 жыхароў.
Праваслаўная капліца на могілках (пачатак XX стагоддзя)
Брацкая магіла савецкіх воінаў
Помнік землякам.
Страчаныя
Адзіны ў раёне турбінны млын (1819). У 1970-я гады па загадзе старшыні калгаса з яго знялі ацынкаваную бляху, пасля чаго помнік прамысловай архітэктуры раскалоўся на дзве паловы і абрынуўся ў раку[6].
Юр'еўскі касцёл
Званіца і капліца каля касцёла
Касцёл і плябанія
Праваслаўная капліца на могілках
Вадзяны млын
Вядомыя асобы
Веслаў Дымны (1936—1978) — польскі акцёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык і пісьменнік.
Мікалай Мікалаевіч Папок (нар. 1953) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання.
Канстанцін Радзівіл (1793—1869) — навагрудскі павятовы маршалак (1832—1834).
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
↑Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
↑Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
↑Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).
Список населенных мест Минской губернии. Мн., 1909.
Белоруссия в эпоху феодализма. Т.1-4. Мн., 1959-79.
Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии: 1941—1944. Мн., 1965.
Навечно в сердце народном. 3 изд. Мн. 1984.
Административно-территориальное устройство БССР. Т. 1-2. -- Мн., 1985-87.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобл. Мн., 1990.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.
Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл.дав. Мн., 2004.