Анатоль Аляксеевіч Баразеннікаў
Анатоль Аляксеевіч Баразеннікаў (27 мая 1953[1], Ільіч, Гомельская вобласць — 30 студзеня 2010, Мінск) — беларускі скульптар. БіяграфіяНарадзіўся 27 мая 1953 года ў пасёлку Ільіч Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года[2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года. Жыў у г. Мінску[2]. Памёр 30 студзеня 2010 года[3]. ТворчасцьПрацуе ў станковай, манументальнай скульптуры. Асноўныя работы: «Гол» (камплект скульптур), «Яны адстаялі жыццё», «Мацярынства», «Яблынька»; помнік воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (г. Рагачоў)[2]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[2]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia