Анатоль Аляксеевіч Ткачонак
Анатоль Аляксеевіч Ткачо́нак[1] (14 сакавіка 1922, вёска Селішча, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 13 лістапада 1994) — беларускі графік і мастак-пейзажыст. БіяграфіяУ 1937—1940 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (вучань А. Мазалёва і В. Дзежыца[2]). Працаваў мастаком на прадпрыемствах Віцебска, Мінска, Карэльскай АССР, Эстонскай ССР. Скончыў чатырохгадовыя рысавальныя курсы пры Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года[2]. ТворчасцьПрацаваў пераважна ў жанры пейзажа ў тэхнікай акварэлі, алею. З 1948 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках, прыняў непасрэдны ўдзел у 15 рэспубліканскіх выстаўках, у якіх паказаў гледачам каля 250 сваіх работ. Творы А. Ткачонка вызначаюцца шчырасцю, тонкім лірыка-паэтычным успрыманнем прыроды. Сярод работ: «Цёплы дзень» (1940), «Поле», «Майскі дзень», «У парку», «Дворык», «На беразе возера», «Вясковы эцюд» (усе 1948), «На таку» (1959), «Рэчанька» (1960), «Жнівень» (1964), «Поле восеньскае» (1965), «Летні матыў» (1966), «Хмары над іржышчам» (1967), «Першы снег» (1969), «Цішыня», «Заходняя Дзвіна ў Бешанковічах» (абодва 1970), «Прасторы Наваполацка» і «Старадаўнасць Полацка» (абодва 1972), «На пляцоўцы» (1973), «Акно» (1975), «Сенненскае возера» (1979), «Восеньскае» (1980), «Чэрвень», «Зямля восеньская. Забор’е» (абодва 1984), «Да восені. Букет» (1986), «Вятры перадасеннія» (1988) і іншыя. Аўтар партрэтаў партызанкі Пашы Васіленка, маці і іншых. Шэраг карцін мастака знаходзяцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР, Віцебскім краязнаўчым музеі, у іншых музеях рэспублікі. Творчасць А. А. Ткачонка цесна звязана з рэалістычнай традыцыяй пейзажнага жывапісу, мае глыбокія карані ў беларускім мастацтве. У 1973 годзе Саюз мастакоў БССР арганізаваў персанальную выстаўку мастака, дзе было прадстаўлена 130 работ. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia