Вярхоўскі сельсавет
Вярхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вярхоўе. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. 12 кастрычніка 1929 года ўзбуйнены за кошт далучэння тэрыторыі скасаванага Чаркаскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[1]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1038 чалавек[2], з іх 95,2 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 737 чалавек[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia