Анатоль Антонавіч Гіруцкі
Анатоль Антонавіч Гіруцкі (нар. 23 кастрычніка 1948, в. Смаляны, Коханаўскі раён[2], Віцебская вобласць) — беларускі навуковец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1993). БіяграфіяНарадзіўся 23 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Смаляны Коханаўскага раёна. Бацька працаваў у міліцыі і па службе мусіў пераязджаць. Чатыры гады вучыўся ў школе ў Латвійскай ССР, пасля сям’я пераехала на радзіму бацькі. У 1963 годзе скончыў Сар’янскую школу[2]. Скончыў вучылішча чыгуначнікаў у Рызе, пасля паступіў у Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе правучыўся два гады. Служыў тры гады ў ВМФ СССР[2]. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1982 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1991 года — у Беларускім педагагічным інстытуце (з 1994 — загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мовы). Навуковая дзейнасцьДаследуе праблемы русістыкі, беларусістыкі, нейралінгвістыкі, рэлігіязнаўства, тэорыю і філасофію мовы. Асноўныя працы: «Беларуска-рускі мастацкі білінгвізм: тыпалогія і гісторыя, моўныя працэсы» (1990), «Вазьмі маё слова…» (1990, сумесна з А. Я. Міхневічам), «Тайна імя» (1996), «Навука і рэлігія» (1999), «Нейралінгвістыка» (2008, сумесна з І. Гіруцкім) і інш. Аўтар рамана «Армагедон» (2006), кнігі прозы «Адкрыццё» (2005) і «Паход» (2006)[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia