Анатоль Васілевіч Серыкаў

Анатоль Васілевіч Серыкаў
Род дзейнасці інжынер-канструктар
Дата нараджэння 1933
Дата смерці 1991
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
  • Гомельграмадзянпраект[d]
Альма-матар

Анатоль Васілевіч Серыкаў (1933 — 1991) — беларускі інжынер-канструктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1933 годзе. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1959 годзе. Працаваў з 1959 года інжынерам-канструктарам у Гомельграмадзянпраекце, з 1966 года — кіраўніком групы АБА-1, з 1987 года — кіраўніком сектара КПД, з 1989 года — начальнікам групы канструктараў АБПД АПМ[1].

Жыў у Гомелі. Памёр у 1991 годзе. Пахаваны на Рандоўскіх могілках[1].

Прафесійная дзейнасць

Складаў табліцы для разліку прагібу жалезабетонных бэлек. Распрацаваў праекты 12-павярховага адміністрацыйнага будынка «Беларуснафта», устаўкі БІІЧТ, пашырэння тралейбуснага дэпо ў Гомелі, 12-павярховага корпуса інстытута «Дзіпрасельмаш». Аўтар праекта 14-павярховага жылога дома № 14 у мікрараёне № 8 (панэльны і цагляны варыянты), 12-павярховага 56-кватэрнага жылога дома па праспекце Леніна № 43, вылічальнага цэнтра меліярацыйных арганізацый, комплексу трох 14-павярховых жылых дамоў на вул. Савецкай[1].

Кіраваў распрацоўкай 16-павярховага жылога дома № 2 з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі ў мікрараёне № 4 г. Светлагорска, а таксама 12-, 14- і 16-павярховых жылых дамоў БПД і 9-павярховага 4-секцыйнага жылога дома № 1 з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі ў мікрараёне № 4 Светлагорска[1].

Крыніцы

  1. а б в г Анатолий Васильевич Сериков - белорусский архитектор (руск.). Знаменитые гомельчане. Праверана 14 сакавіка 2025.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya